Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сі́тніца, -ы, ж. (разм.).

Хлеб, спечаны з сітнай мукі.

сі́тны, -ая, -ае.

1. Прасеяны праз сіта.

Сітная мука.

2. Спечаны з такой мукі.

С. хлеб.

Купіць паўбулкі сітнага (наз.).

сітро́, нескл., н.

Газіраваны фруктовы безалкагольны напітак.

сітуаты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае адносіны да асобнай сітуацыі, абмежаваны пэўнымі ўмовамі.

|| наз. сітуаты́ўнасць, -і, ж.

сітуа́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Сукупнасць абставін, становішча.

Рэвалюцыйная с.

Ваенная с.

Вось дык с.! (пра заблытанае становішча).

|| прым. сітуацы́йны, -ая, -ае.

сі́тца гл. сіта.

сі́ўка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ сі́ўцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, сі́вак (разм.).

Конь сівой масці.

Ну, варушыся, с.

сі́ўка-варо́нка, сі́ўкі-варо́нкі, ДМ сі́ўцы-варо́нцы, мн. сі́ўкі-варо́нкі, сі́вак-варо́нак, ж.

Тое, што і сіваваронка.

сі́філіс, -у, м.

Заразная венерычная хвароба.

|| прым. сіфіліты́чны, -ая, -ае.

сіфілі́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, хворы на сіфіліс.

|| ж. сіфіліты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.