Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

застрачы́ць², -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; зак.

Пачаць страчыць (у 2 і 3 знач.).

Застрачыў кулямёт.

застра́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Навесці страх, запужаць.

|| незак. застра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

заструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Зрабіць вострым, стругаючы.

З. палку.

|| незак. застру́гваць, -аю, -аеш, -ае.

застрэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

Забіць сябе з агнястрэльнай зброі.

застрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Забіць з агнястрэльнай зброі.

З. ваўка.

застрэ́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, каму належыць пачын у якой-н. справе.

Застрэльшчыкі арганізацыі будаўнічых брыгад.

|| ж. застрэ́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

застрэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (разм.).

Край страхі, што навісае над сцяной, а таксама месца пад ім.

Ластаўкі гнёзды ўюць пад застрэшкам.

застрэ́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дошка каля краю саламянай страхі, якая засцерагае яе ад ветру.

застрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Тое, што і застрэшак.

З. адрыны закладзена гарбузамі.

застудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., што.

Даўшы азябнуць, прастудзіць.

З. горла.

З. ногі.

|| незак. засту́джваць, -аю, -аеш, -ае.