Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заспако́енасць, -і, ж.

1. Стан спакою, заспакаення, ураўнаважанасці.

2. Задаволенасць дасягнутым, бестурботнасць.

заспако́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

Суняць свой непакой, узбуджанасць, супакоіцца.

Даведаўшыся пра гэта здарэнне, я доўга не магла з.

Заспакоіцца на дасягнутым — дамогшыся пэўных поспехаў, страціць актыўнасць, энергію.

|| незак. заспако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

заспако́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што. Зрабіць спакойным, супакоіць.

З. расхваляванага чалавека.

2. што. Суняць, зменшыць.

З. боль.

|| незак. заспако́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заспакае́нне, -я, н.

заспако́йлівы, -ая, -ае.

Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне.

Заспакойлівае слова.

Заспакойлівая вестка.

|| наз. заспако́йлівасць, -і, ж.

заспа́ны, -ая, -ае.

Са слядамі сну, сонны.

Заспаныя вочы.

З. твар.

заспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак. (разм.).

Праспаць многа, больш чым звычайна.

Пасля лазні заспаўся.

заспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; -па́ны; зак.

1. Прачнуцца пазней, чым трэба, праспаць.

Сёння трохі заспаў.

2. што. Доўга сплючы, пазбавіць свежасці (разм.).

З. твар.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак.

1. каго-што. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

З. поезд на станцыі.

Я заспеў сябра яшчэ дома.

2. каго (што). Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

З. злодзея.

Ноч заспела падарожнікаў у лесе.

заспіртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., каго-што.

Палажыць у спірт для засцярогі ад гніення.

|| незак. заспірто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

заспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Пачаць спрачацца.

Гутарылі спакойна, а потым заспрачаліся.