Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засла́ць¹, зашлю́, зашле́ш, зашле́; зашлём, зашляце́, зашлю́ць; зашлі́; засла́ны; зак., каго-што.

1. Адаслаць далёка ці не па прызначэнні.

З. на край свету.

2. Паслаць з якой-н. скрытай, тайнай мэтай.

З. агентаў.

3. Адправіць, пераслаць каму-н., цераз каго-н. (разм.).

З. гасцінцы родным цераз знаёмага.

|| незак. засыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. засы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

засла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.

1. Рассцілаючы што-н., пакрыць якую-н. паверхню.

З. стол абрусам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, завалачы сабой (пра што-н., што сцелецца).

Туман заслаў нізіну.

Слёзы заслалі вочы.

|| незак. засціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

засле́джваць гл. заслядзіць.

заслі́ніць гл. слініць.

засло́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска.

Выставіць з.

|| прым. засло́нны, -ая, -ае.

засло́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Хатняя пераносная лаўка.

|| прым. засло́нны, -ая, -ае.

засло́на, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Тое, што пакрывае, засланяе сабой.

Дымавая з. (паласа густога дыму для маскіроўкі; таксама перан.: пра тое, што прызначана для маскіроўкі, пакрыцця тайных задум, чаго-н. нядобрага і пад.).

2. Шырокае палотнішча, якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы.

Падняць заслону.

заслу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.

Грамадска карысны ўчынак, дзейнасць, вартыя павагі і агульнага прызнання.

Атрымаць па заслугах.

З. перад навукай.

заслу́жаны, -ая, -ае.

Які мае вялікія заслугі.

З. працаўнік.

З. артыст Рэспублікі Беларусь.

З. работнік культуры.

З. настаўнік.

З. майстар спорту (ганаровыя званні).

заслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., што.

1. Сваёй дзейнасцю стаць дастойным або дабіцца чаго-н.

З. узнагароду.

З. павагу.

З. папрок.

2. Выслужыць, атрымаць за службу, працу.

З. права на адпачынак.

|| незак. заслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.