Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

засе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. Заняць пад пасеў які-н. участак зямлі.

З. поле ячменем.

2. перан. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Неба засеяна зоркамі.

|| незак. засява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

засі́вераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Пацямнець, зашурпаціцца ад ветру.

Рукі засівералі.

засіві́ць, -сіўлю́, -сіві́ш, -сіві́ць; -сіўлены; зак., што (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

З. крупнік.

засіласава́ць гл. сіласаваць.

засі́лле, -я, н., каго-чаго або чыё, якое.

Моцны ўплыў каго-, чаго-н., які падаўляе чыю-н. ініцыятыву, свабоду, шкодзіць нармальнаму ходу жыцця, спраў.

З. мяшчанскіх настрояў.

засіне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць сінець.

У жыце засінелі васількі.

засіні́ць, -іню́, -і́ніш, -і́ніць; -і́нены; зак., што.

1. Пафарбаваць у сіні колер.

З. азёры на контурнай карце.

2. Залішне падсініць.

З. бялізну.

|| незак. засі́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

заскавыта́ць, -вычу́, -вы́чаш, -вы́ча; -вычы́; зак. (разм.).

Пачаць скавытаць.

Сабака заскавытаў.

заскаро́дзіць гл. скародзіць.

заскару́злы, -ая, -ае.

Тое, што і закарузлы.

|| наз. заскару́зласць, -і, ж.