Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сіры́йцы, -аў, адз. сіры́ец, -ры́йца, м.

Насельніцтва Сірыі.

|| ж. сіры́йка, -і, ДМы́йцы, мн. -і, -ры́ек.

|| прым. сіры́йскі, -ая, -ае.

сі́рын і сіры́н, -а, м.

У старажытнай усходнеславянскай літаратуры: фантастычная птушка з тварам і грудзьмі жанчыны.

сірэ́на, -ы, мн. -ы, -рэ́н, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: марская істота ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваім мілагучным спевам заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. мн. Атрад водных млекакормячых, якія жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прыбор для атрымання гукаў рознай вышыні (спец.).

4. Прыстасаванне для падачы рэзкіх, моцных гукавых сігналаў, а таксама гукі, якія падаюцца такім прыстасаваннем.

Раптам завыла с. аўтамашыны.

сістэ́ма, -ы, мн. -ы, -тэ́м, ж.

1. Пэўны парадак у правільным размяшчэнні і сувязі частак чаго-н., у дзеяннях.

Прывесці ў сістэму выпісаныя прыклады.

Працаваць па правільнай сістэме.

С. выхавання падрастаючага пакалення.

2. Форма арганізацыі чаго-н.

Дзяржаўная с.

Выбарчая с.

3. Спалучэнне заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, ведаў і пад.), якія складаюць нешта цэласнае, адзінае.

С. поглядаў вучоных 19 ст. Нервовая с.

Гукавая с. беларускай мовы.

Педагагічная с.

Філасофская с. (вучэнне). С. аўтамабільных дарог.

Меліярацыйная с.

4. Грамадскі лад, фармацыя.

Сацыялістычная с.

Капіталістычная с.

5. Сукупнасць арганізацый, блізкіх па сваіх задачах, або ўстаноў, аб’яднаных у адзінае цэлае.

С. органаў народнай асветы.

6. Прылада, канструкцыя.

Машына новай сістэмы.

7. Тое, што стала звычайным, рэгулярным заняткам (разм.).

Стала сістэмай для вучняў пачынаць рабочы дзень з фізічных практыкаванняў.

|| прым. сістэ́мны, -ая, -ае.

сістэматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) у сістэму (у 1 знач.).

С. матэрыялы.

|| наз. сістэматызава́нне, -я, н. і сістэматыза́цыя, -і, ж.

сістэма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Прывядзенне ў сістэму (у 1 знач.) чаго-н., а таксама сістэма, класіфікацыя чаго-н.

С. раслін.

С. жывёл.

сістэматы́чны, -ая, -ае.

1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).

С. каталог навуковай літаратуры.

2. Рэгулярны, які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.

Сістэматычныя ўрокі па музыцы.

Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.

|| наз. сістэматы́чнасць, -і, ж.

сістэматэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, што займаецца стварэннем і эксплуатацыяй складаных сістэм (у 3 знач.).

|| прым. сістэматэхні́чны, -ая, -ае.

сі́та, -а, М сі́це, мн. -ы, -аў, н.

Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.

Прасеяць муку на с.

Працадзіць варыва на с.

|| памянш. сі́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. сі́тавы, -ая, -ае.

сі́таўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’інападобных.

Скачуць як на пружынках вёрткія сітаўкі.

|| прым. сі́таўкавы, -ая, -ае.