Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак.

1. гл. заграбаць.

2. каго. Схапіць, арыштаваць або раптоўна забраць куды-н. (разм.).

загрэ́бці², -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; -гро́б, -грэ́бла; зак.

Пачаць грэбці.

загрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак., каму (разм.).

Моцна ўдарыць, агрэць.

З. па шыі.

загс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану.

Зарэгістравацца ў загсе (пажаніцца).

|| прым. за́гсаўскі, -ая, -ае (разм.).

загубі́ць, -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак.

1. каго-што. Пагубіць, давесці да смерці.

З. чалавека.

З. чыё-н. жыццё (сапсаваць жыццё каму-н., зрабіць няшчасным).

2. што. Марна патраціць (разм.).

З. многа грошай.

загудрані́раваць гл. гудраніраваць.

загуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Забавіцца, прабыць доўгі час на пагулянцы або, захапіўшыся гульнёй, забыцца на ўсё.

З. ў гасцях.

Дзеці загуляліся і пра ўрокі забыліся.

|| незак. загу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

загуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Пачаць гуляць (у 2 знач.).

2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі.

Загуляць на вяроўках (разм.) — апынуцца на вісельні, быць павешаным.

|| незак. загу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

загусце́лы, -ая, -ае.

Які загусцеў, стаў густым.

З. кісель.

|| наз. загусце́ласць, -і, ж.

загусце́ць гл. гусцець.