Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зарэзервава́ць гл. рэзерваваць.

зарэкамендава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

Паказаць, праявіць сябе з якога-н. (звычайна добрага) боку ў чым-н.

З. сябе сумленным працаўніком.

зарэ́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за ракой.

Зарэчныя лугі.

зарэ́чча, -а, н.

Мясцовасць за ракой.

за́саб, прысл. (разм.).

Запар, адзін за другім.

Прыходзіў сюды тры разы з.

за́савачны гл. засаўка.

заса́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Скрытае размяшчэнне каго-, чаго-н. з мэтай нечаканага нападу на праціўніка.

Танк у засадзе.

Ляжаць у засадзе.

2. Атрад войск, так размешчаны.

Моцная з.

|| прым. заса́дны, -ая, -ае.

засадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.

З. участак бульбай.

2. каго (што). Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).

З. льва ў клетку.

З. у турму.

3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).

З. за ўрокі.

З. за работу.

4. што. Глыбока ўваткнуць (разм.).

З. сякеру ў калодку.

|| незак. заса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

засаката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; зак.

1. Пачаць сакатаць.

Куры засакаталі.

2. перан. Гучна несупынна пачаць гаварыць.

3. перан. Пра што-н., што раўнамерна стукае, гучыць сокатам (разм.).

Дзесьці недалёка засакатаў кулямёт.

засакрэ́ціць, -э́чу, -э́ціш, -э́ціць; -э́чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць сакрэтным, недаступным для агульнага карыстання, азнаямлення і пад.

З. вынаходства.

2. каго (што). Дапусціць да сакрэтнай работы.

З. супрацоўніка.

|| незак. засакрэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.