Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што) і без дап.

Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы іншага полу.

кахеці́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Назва грузінаў, якія жывуць у Кахеціі — гістарычнай вобласці Усходняй Грузіі.

|| ж. кахеці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кахеці́нскі, -ая, -ае.

кацаве́йка, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -ве́ек, ж. (разм.).

Кароткая кофта на ваце, футры або на падкладцы.

каце́льны, -ая, -ае.

1. гл. кацёл.

2. у знач. наз. каце́льная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы, кацельныя ўстаноўкі.

каце́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і кацельная (гл. кацельны).

каце́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па абслугоўванні і эксплуатацыі катлоў.

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

кацёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Драўляны кружок, круг.

2. перан. Пра поўную, невялікага росту жанчыну, дзяўчыну (разм., жарт.).

|| прым. кацёлкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

каці́ны гл. кот.

каці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цаніцца, ацэньвацца (пра тавары, каштоўныя паперы, валюту; спец.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у абароце на біржы (спец.).

3. Атрымліваць, мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства: цаніцца, прызнавацца значным.

Чалавек з ведамі каціруецца ўсюды.