ка́са, -ы, мн. -ы, кас, ж.
1. Аддзяленне ў банку і іншых установах, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі; памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне.
Разлічыцца ў касе.
Білетная к.
Магазінная к.
2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.
Здаць касу.
3. Апарат, на якім адціскаюцца квіткі з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які яго абслугоўвае.
Выбіць у касе булку хлеба.
4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту (уст.).
Наборная к.
|| прым. ка́савы, -ая, -ае.
каса́¹, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.
Доўгія заплеценыя разам валасы.
Улажыць касу вакол галавы.
Расплесці касу.
каса́², -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.
Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад.
Кляпаць касу.
◊
Найшла каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.
Хоць касою касі — вельмі многа.
|| памянш. ко́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.
каса́³, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.
Доўгая вузкая паласа, што цягнецца ад берага; мыс.
Намыўная к.
каса́⁴, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж. (разм.).
Селязёнка.
каса... (а таксама коса...).
Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «коса», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: касаплечы, касароты, касавокі.
касабо́кі, -ая, -ае.
3 касым, крывым бокам.
Касабокая хатка.
|| наз. касабо́касць, -і, ж.
касабо́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. (разм.).
Станавіцца касабокім, крывым.
Паркан касабочыцца.
|| зак. скасабо́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.
касаваро́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку.
касава́ць, касу́ю, касу́еш, касу́е; касу́й; касава́ны; незак., што.
1. Закрэсліваць, выкрэсліваць.
К. напісанае.
2. Спыняць, адмяняць дзеянне чаго-н.
К. пастанову.
К. шлюб.
К. дамову.
3. Апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку (спец.).
|| зак. скасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. касава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).