кама́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́нд і -аў, ж.
1. Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.
Раздалася к.: «Адбой!»
2. Камандаванне якой-н. вайсковай часцю.
Атрад пад чыёй-н. камандай.
3. Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.
Сапёрная к.
Пажарная к.
4. Асабовы састаў, экіпаж судна.
К. з 20 чалавек.
5. Спартыўны калектыў.
Футбольная к.
6. Калектыў аднадумцаў.
Працаваць у камандзе.
◊
Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.
Як па камандзе — разам, дружна.
|| прым. кама́ндны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).
кама́ндаванне, -я, н.
1. гл. камандаваць.
2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў.
Вярхоўнае к.
К. дывізіі.
кама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак.
1. Вымаўляць словы каманды, аддаваць каму-н. каманду.
2. кім-чым. Быць камандзірам.
К. палком.
К. парадам.
3. перан., кім-чым, над кім-чым і без дап. Загадваць, аддаваць распараджэнні (разм.).
Ніхто не любіць, каб ім камандавалі.
|| зак. скама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй (да 1 і 3 знач.) і закама́ндаваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны (да 1 знач.).
|| наз. кама́ндаванне, -я, н. (да 2 знач.).
камандзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна.
К. палка.
К. крэйсера.
2. Пра таго, хто любіць камандаваць, аддаваць загады (разм.).
Развялося тут камандзіраў!
|| прым. камандзі́рскі, -ая, -ае.
камандзірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго (што).
Адправіць (адпраўляць) куды-н. са службовым даручэннем.
К. на з’езд пісьменнікаў.
|| наз. камандзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. і камандзірава́нне, -я, н.
камандзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
1. гл. камандзіраваць.
2. Службовае заданне, звязанае з паездкай куды-н.
Атрымаць камандзіроўку.
3. Паездка для выканання такога задання.
Паехаць у камандзіроўку.
4. Пасведчанне аб такім заданні (разм.).
Выпісаць камандзіроўку.
|| прым. камандзіро́вачны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
Атрымаць камандзіровачныя (наз.).
камандзі́рскі, -ая, -ае.
1. гл. камандзір.
2. перан. Уласцівы камандзіру, начальніцкі.
К. голас.
К. тон.
кама́ндны, -ая, -ае.
1. гл. каманда.
2. Камандзірскі, які мае адносіны да камандавання.
К. састаў.
○
Камандная вышыня — мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем і дае войскам рад пераваг перад праціўнікам.
камандо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне, а таксама асоба, якая мела такое званне.
|| прым. камандо́рскі, -ая, -ае.
кама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Начальнік буйнога вайсковага злучэння.
К. арміяй.