Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кайданкі́, -о́ў.

Тое, што і наручнікі.

кайданы́, -о́ў і кайда́ны, -аў.

Злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах.

Закаваць у к.

|| прым. кайда́навы, -ая, -ае і кайда́нны, -ая, -ае.

кайло́, -о́, мн. -ы́, -о́ў, н.

Кірка ў гарнякоў.

|| прым. кайло́вы, -ая, -ае.

кайназо́йскі, -ая, -ае.

У выразе: кайназойская эра (спец.) — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе пасля мезазойскай і ахоплівае сучасную эпоху.

кайнэ́, нескл., н. (спец.).

Агульнанародная мова, што ўзнікла на аснове якога-н. пашыранага дыялекту або некалькіх дыялектаў.

ка́йстра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Торба, заплечны мяшок.

кайф і кейф, -у, м. (разм.).

Прыемная бяздзейнасць і адпачынак.

кайфава́ць і кейфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; незак. (разм.).

Знаходзіцца ў стане кайфу.