Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каха́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).

1. Любы, каханы (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўнік.

каха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Любая, каханая (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўніца.

каха́нне, -я, н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу.

Першае к.

Прызнацца ў каханні.

каха́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

К. хлопец.

2. у знач. наз. каха́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, каго кахаюць.

|| ж. каха́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

каха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Кахаць адзін аднаго.

каха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што) і без дап.

Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы іншага полу.

кахеці́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Назва грузінаў, якія жывуць у Кахеціі — гістарычнай вобласці Усходняй Грузіі.

|| ж. кахеці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кахеці́нскі, -ая, -ае.