Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

капта́н і кафта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі.

|| прым. капта́нны, -ая, -ае і кафта́нны, -ая, -ае.

ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.

1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.

Лектар падняўся на кафедру.

2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.

К. хіміі.

К. беларускай мовы і літаратуры.

3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.

|| прым. кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.

кафеі́н, -у, м.

Рэчыва, якое здабываецца з кававых зярнят, чайнага лісця і скарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

|| прым. кафеі́навы, -ая, -ае.

кафе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пасудзіна для варкі або падачы кавы.

кафе́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Банка для захоўвання кавы.

2. Ручны млынок для размолвання кававых зерняў.

кафе́йны, -ая, -ае.

1. гл. кофе.

2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.

кафе́йня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Невялікая кавярня, якая спецыялізуецца на продажы розных гатункаў кавы.

кафетэ́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Кафэ з сістэмай самаабслугоўвання.

ка́фліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Адна плітка кафлі.

ка́фля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Керамічны выраб у выглядзе пліткі для абліцоўкі сцен, камінаў і пад.

|| прым. кафля́ны, -ая, -ае.

Кафляная сцяна.

К. цэх.