Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каза́, -ы́, мн. ко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) казы́, коз, ж.

1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская, дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла.

Даіць казу.

2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).

3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).

4. Беларускі калядны абрад.

|| памянш. ко́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. казі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Казінае малако.

казадо́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і ляляк.

каза́к¹, -а́, мн. казакі́, -о́ў і каза́кі, -аў, м.

1. У 15—17 стст. ва Украіне і ў Расіі: член ваенна-земляробчай абшчыны пасяленцаў на ўскраінах дзяржавы, якія ўдзельнічалі ў абароне дзяржаўных граніц.

Данскія казакі.

2. Селянін, патомак гэтых пасяленцаў (на Доне, на Кубані і ў некаторых іншых мясцовасцях), а таксама радавы вайсковай часці з гэтых сялян.

Дывізіі кубанскіх і данскіх казакаў.

Вольны казак — пра свабоднага чалавека, які ні ад каго не залежыць.

|| памянш.-ласк. казачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 2 знач.).

|| прым. каза́цкі, -ая, -ае і каза́чы, -ая, -ае.

Казацкі конь.

Казачая дружына.

каза́к², -а́, м.

Тое, што і казачок¹.

казакі́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду.

каза́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кацёл з круглым дном і шырокім верхам.

|| памянш. казано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

|| прым. каза́нны, -ая, -ае.

каза́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. казаць.

2. Прамова рэлігійна-павучальнага характару; пропаведзь.

ка́зань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Тое, што і казанне (у 2 знач.).

каза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Вадаплаўная дзікая паўночная птушка сямейства качыных.

Чорная к.

Канадская к.

каза́рма, -ы, мн. -ы, -за́рм і -аў, ж.

1. Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей.

2. перан. Пра вялікі непрыгожы змрочны будынак.

|| прым. каза́рменны, -ая, -ае.

Казарменная дысцыпліна.

Казарменнае становішча — пастаяннае знаходжанне ў вайсковай часці або на прадпрыемстве людзей, пераведзеных на ваеннае становішча.