Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кажа́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Лятучая мыш.

Нячутна носяцца кажаны.

|| прым. кажа́нны, -ая, -ае.

кажуры́на, -ы, мн.ы́н, ж. (разм.).

1. Кавалак аўчыны.

2. Тоўстая скура на чым-н. (яблыку, бульбе і пад.).

кажу́х, -а́, М -жусе́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын.

Пашыць к. з аўчын.

Мотальскі к.

2. Пакрыццё, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак (спец.).

|| памянш. кажушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кажу́шны, -ая, -ае.