каці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цаніцца, ацэньвацца (пра тавары, каштоўныя паперы, валюту; спец.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у абароце на біржы (спец.).

3. Атрымліваць, мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства: цаніцца, прызнавацца значным. Чалавек з ведамі каціруецца ўсюды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)