кало́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.).
Парэзаць бярозу на калодкі.
2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.
К. рубанка.
3. Кусок дрэва, выструганы ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.
Выплятаць лапці на калодцы.
4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.
Колы па калодкі ў гразі.
5. Планка для мацавання на грудзях ордэнаў, медалёў ці ордэнскіх стужак.
Ордэнская к.
|| памянш. кало́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кало́дачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
кало́дкі, -дак (уст.).
Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.
кало́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).
Арыштант, закаваны ў калодкі.
кало́дый, -ю, м. (спец.).
Густы клейкі раствор нітрацэлюлозы ў сумесі спірту і эфіру (выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі).
кало́ід, -у, М -дзе, м. (спец.).
Некрышталізаванае клеепадобнае рэчыва (бялок, крухмал і інш.), прамежкавае паміж растворам і эмульсіяй.
|| прым. кало́ідны, -ая, -ае і калаіда́льны, -ая, -ае.
К. раствор.
○
Калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі.
Калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, у якім разглядаюцца працэсы ўтварэння і разбурэння дысперсных сістэм.
кало́к, калка́, мн. калкі́, калко́ў, м.
1. гл. кол.
2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных інструментах.
Скрыпічныя калкі.
|| памянш. кало́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
кало́на, -ы, мн. -ы, -ло́н, ж.
1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента.
Станцыя метро з калонамі.
Трыумфальная к.
2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі.
Паходная к.
Трактарная к.
◊
Пятая калона (кніжн., неадабр.) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны (першапачаткова — аб контррэвалюцыйнай групе, якая дзейнічала ў тыле Іспанскай рэспублікі ў 1936—1939 гг.).
|| памянш. кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. кало́нны, -ая, -ае (да 1 і спец. да 2 знач.).
Калонная зала.
кало́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай, эканамічнай і дзяржаўнай самастойнасці.
2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці.
Нямецкія калоніі ў Расіі.
3. Згуртаванне землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.
4. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай.
Дзіцячая працоўная к.
5. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спец.).
К. мікраарганізмаў.
К. каралаў.
|| прым. каланія́льны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).
Каланіяльная палітыка.
Каланіяльныя водарасці.
кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. гл. калона.
2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме падоўжанага цыліндра, звязанага з цэнтральным рэзервуарам, з якіх адпускаецца бензін, газ, вада і інш.
Бензінавая к.
Газавая к.
3. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.
К. лічбаў.
К. газетнага тэксту.
|| прым. кало́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Калонкавае свідраванне.
кало́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.
Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.