кало́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай, эканамічнай і дзяржаўнай самастойнасці.

2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці.

Нямецкія калоніі ў Расіі.

3. Згуртаванне землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.

4. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай.

Дзіцячая працоўная к.

5. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спец.).

К. мікраарганізмаў.

К. каралаў.

|| прым. каланія́льны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).

Каланіяльная палітыка.

Каланіяльныя водарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)