Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запяка́цца гл. запячыся.

запяка́ць гл. запячы.

зап’яне́ць гл. п’янець.

запярэ́чыць гл. пярэчыць.

запя́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

|| прым. запя́сцевы, -ая, -ае.

запя́цца, -пну́ся, -пне́шся, -пне́цца; -пнёмся, -пняце́ся, -пну́цца; -пні́ся; зак., чым (разм.).

Прыкрыць сябе чым-н.

З. фартухом.

|| незак. запіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; -пя́ты; зак., што (разм.).

Закрыць, завесіць.

З. вокны.

|| незак. запіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

запяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Налажыць пячатку на што-н. закрытае.

З. пакет сургучом.

2. Палажыўшы ў канверт, заклеіць.

З. пісьмо.

|| незак. запяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

запячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; запёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

З. рыбу ў цесце.

2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

З. макароны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыніць пякучы боль, засадніць.

Моцна запякло.

|| незак. запяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

запячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца; запёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Спячыся ў слоі цеста.

2. Загусцець (пра кроў).

3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

Вусны запякліся.

|| незак. запяка́цца, -а́ецца.