Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запушы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пу́шыць; -пу́шаны; зак., што.

Пра снег, іней: пакрыць тонкім пушыстым слоем.

Снег запушыў зямлю.

запха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Пхаючы, запоўніць чым-н.

З. сумку пакупкамі.

|| незак. запіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

запхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што. Уціснуць, упіхнуць куды-н.

З. за пазуху кніжку.

2. што. Заткнуць, закрыць якую-н. адтуліну.

Запхнулі яму анучай рот.

|| незак. запіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і запі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запіха́нне, -я, н. і запі́хванне, -я, н.

запылі́цца гл. пыліць.

запылі́ць гл. пыліць.

запыні́цца, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак. (разм.).

Тое, што і спыніцца.

|| незак. запыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

запыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак. (разм.).

Тое, што і спыніць.

|| незак. запыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. запыне́нне, -я, н.

запы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Пакрыць пырскамі.

З. сурвэтку чарнілам.

2. Пачаць пырскаць.

|| незак. запы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

за́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і запытанне (у 2 знач.).

Паслаць з.

2. Попыт, запатрабаванне.

Тавары ў магазіне былі самыя розныя, на што быў з.

3. Пытанне, звернутае да каго-н. афіцыйна з патрабаваннем растлумачэння.

З. народнага дэпутата.

запыта́льны, -ая, -ае.

Які выражае запытанне (у 1 знач.).

З. позірк.

|| наз. запыта́льнасць, -і, ж.