Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запо́знены, -ая, -ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем, занадта позні.

Запозненая вясна.

|| наз. запо́зненасць, -і, ж.

запо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства з прычыны хваравітай цягі да алкаголю.

Піць запоямі.

|| прым. запо́йны, -ая, -ае.

запо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Захавацца ў памяці.

Добра запомнілася.

|| незак. запаміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што.

Захаваць у памяці.

З. верш.

З. сваю спадарожніцу.

|| незак. запаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. запаміна́нне, -я, н.

запо́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

Дзверы без запора.

Вароты на запоры.

запо́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

Працяглая затрымка ператраўленай ежы, маруднае дзеянне кішэчніка.

Хварэць на з.

запо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць поўзаць.

Мурашкі запоўзалі.

запо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Напоўніцца, стаць поўнасцю занятым.

Тэатр запоўніўся гледачамі.

|| незак. запаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. запаўне́нне, -я, н.

запо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

1. Напоўніць, поўнасцю заняць.

З. ванну вадой.

Гледачы запоўнілі залу.

З. час работай.

2. Упісаць неабходныя звесткі ў што-н.

З. анкету.

|| незак. запаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. запаўне́нне, -я, н.

запра́ва, -ы, ж.

Прыправа для стравы, закраса.

З. для салатаў.