Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запламбава́ць гл. пламбаваць.

запланава́ць гл. планаваць.

заплаці́ць гл. плаціць.

запле́снелы і заплясне́лы, -ая, -ае.

Пакрыты плесняй.

З. кавалак сыру.

|| наз. запле́снеласць, -і, ж. і заплясне́ласць, -і, ж.

запле́снець гл. плеснець.

запле́сці, -пляту́, -пляце́ш, -пляце́; -пляцём, -плецяце́, -плятуць; -пляці́; -пле́цены; зак., што.

1. Перавіваючы, сплесці.

З. касу.

2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

З. дзірку ў плоце лазой.

3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

запле́сціся¹, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -пляці́ся; зак.

Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

|| незак. заплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запле́сціся², -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -пляці́ся; зак. (разм.).

З цяжкасцю зайсці куды-н.

Ледзь заплёўся дадому.

запле́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за плячамі.

З. мяшок.

Заплечных спраў майстар (уст, неадабр.) — кат.

запле́чча, -а, н. (разм.).

Частка спіны каля плячэй.