Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Асоба, якая здае ў заклад рэчы, маёмасць.

|| ж. закла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. закла́дчыцкі, -ая, -ае.

заклапаці́ць, -пачу́, -по́ціш, -по́ціць; -по́чаны; зак., каго-што.

Прычыніць клопат.

Гэта мяне заклапаціла.

|| незак. заклапо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

заклапо́чаны, -ая, -ае.

Ахоплены клопатам, турботай, які выражае клопат, турботу.

Заклапочаная жанчына.

З. выгляд.

Заклапочана (прысл.) пазіраць па баках.

|| наз. заклапо́чанасць, -і, ж.

закла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак., што.

1. Пакласці што-н. за што-н. або змясціць куды-н. з пэўнай мэтай.

З. рукі за спіну.

З. набой у стрэльбу.

2. Заняць, запоўніць прастору чым-н.

З. стол кнігамі.

З. прабоіну ў сцяне цэглай.

3. Паклаўшы аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

З. фундамент дома.

З. сад.

З. асновы выхавання дзіцяці (перан.).

4. Пакласці, змясціць для захавання (спец.).

З. дзесяць ям сіласу на зіму.

5. Уставіць што-н. паміж чым-н. (або ў што-н.), каб адзначыць.

З. патрэбнае месца ў кнізе закладкай.

6. Аддаць у заклад (у 1 знач.).

З. гадзіннік.

7. безас. Пра хваравітае адчуванне цяжару ў грудзях, носе, вушах (разм.).

Заклала вушы.

Грудзі заклала.

|| незак. заклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і закла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заклада́нне, -я, н., закла́дванне, -я, н. і закла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 3—5 знач.).

закла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца; -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак. (разм.).

Пайсці ў заклад, паспрачацца на што-н.

Я магу з., што ён гэта зрабіў ненаўмысна.

|| незак. заклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

закле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Закрыць, змацаваць чым-н. клейкім.

З. канверт.

З. вокны на зіму.

З. ранку пластырам.

|| незак. закле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закле́йванне, -я, н. і закле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

заклеймава́ць гл. клеймаваць.

заклёпачны гл. заклёпка, закляпаць.

заклёпванне гл. закляпаць.

заклёпваць гл. закляпаць.