Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запля́скаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць пля́скаць.

З. у далоні.

запляска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Зрабіць пляскатым.

З. цвік.

2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

З. лапатай зямлю.

заплясне́ласць гл. заплеснелы.

заплясне́лы гл. заплеснелы.

заплясне́ць гл. плеснець.

заплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. заплесціся¹.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ногі: з цяжкасцю рухацца, з цяжкасцю перамяшчацца.

Ногі заплятаюцца ад стомленасці.

3. Пра язык: ледзь варушыцца (ужыв. як абазначэнне невыразнай, блытанай гаворкі).

Ад хвалявання ў яе пачаў з. язык.

заплята́ць гл. заплесці.

запну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Раптоўна перарваць гаворку, зрабіць запінку.

Два словы сказаў і запнуўся.

|| незак. запіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

запо́зна, прысл. (разм.).

Занадта позна.

Вярнуцца дамоў з.