Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сінхрані́зм, -у, м. (спец.).

Дакладнае супадзенне і сувязь у часе дзвюх або некалькіх з’яў або працэсаў; адначасовасць.

сінхрані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Спартсменка, якая займаецца сінхронным плаваннем.

сінхрані́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Які вызначаецца сінхранізмам, паказвае на адначасовасць чаго-н.

Сінхранічныя табліцы.

сінхратро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

|| прым. сінхратро́нны, -ая, -ае.

сінхрафазатро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

|| прым. сінхрафазатро́нны, -ая, -ае.

сінхро́нны, -ая, -ае (спец.).

Які ажыццяўляецца адначасова, супадае ў часе.

Сінхронная хуткасць.

С. пераклад (які адбываецца адначасова з маўленнем на замежнай мове).

|| наз. сінхро́ннасць, -і, ж.

сінь, -і, ж.

1. Сіні колер; сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора, неба, паветра).

Марская с.

Не змераць вокам шыр палёў і неба с.

2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер.

Медная с.

Жалезная с.

сіньёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Італіі: пан, а таксама форма ветлівага звароту да мужчын, якая звычайна ўжыв. перад імем або прозвішчам.

|| ж. сіньёра, -ы, мн. -ы, сіньёр.

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

сіньяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

У Італіі — форма ветлівага звароту да дзяўчыны; паненка.