Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

не́гры, -аў, адз. негр, -а, м.

Людзі, якія належаць да негроіднай расы.

|| ж. негрыця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. негрыця́нскі, -ая, -ае.

неда... прыстаўка.

Складаная прыстаўка, якая надае знач. непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр.: недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.

недаацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., каго-што.

Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго-, што-н., прызнаць чые-н. якасці.

|| незак. недаацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. недаацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

недабо́р, -у, м.

Няпоўны збор; недабраная колькасць каго-, чаго-н.

Н. пры паступленні ва ўніверсітэт.

недабрая́касны, -ая, -ае.

1. Нізкай якасці; дрэнны.

Недабраякасныя тавары.

2. Тое, што і злаякасны.

|| наз. недабрая́каснасць, -і, ж.

недаве́р, -у, м.

Сумненне ў правільнасці, праўдзівасці чаго-н., падазронасць, адсутнасць даверу.

Адносіцца з недаверам.

недаве́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.

недаве́р’е, -я, н.

Тое, што і недавер.

недаву́чка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чак (разм.).

Недавучаны, маладасведчаны чалавек.

недавя́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

1. Чалавек, які не верыць у Бога; бязбожнік.

2. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей.