за́муж.
1. прысл. У выразах: пайсці (выйсці, зайсці) замуж за каго — стаць чыёй-н. жонкай; выдаць (аддаць) замуж за каго — садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны; браць (узяць) замуж — жаніцца (ажаніцца) з кім-н.
2. у знач. наз. за́муж, -а, м. Замужжа, шлюб (разм.).
Няўдалы з. быў у яе.
за́мужам, прысл.
У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну).
З. ёй жывецца добра.
заму́жжа, -а, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе.
Шчаслівае з.
заму́жняя, ж.
Якая знаходзіцца ў шлюбе, замужам.
З. жанчына.
замурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.
Пасадзіць каго-н., схаваць што-н. у чым-н., наглуха заклаўшы муроўкай.
З. золата ў сцяне.
|| незак. замуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
заму́рзаны, -ая, -ае (разм.).
Брудны, неахайны.
З. твар.
заму́рзацца гл. мурзацца.
замухры́шка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -шцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -шак (разм., пагард.).
Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.