Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

западо́зрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што) у чым. Пачаць падазраваць у чым-н. заганным.

З. каго-н. у падслухоўванні.

2. што. Пачаць дапускаць існаванне чаго-н. непажаданага.

З. нядобрае.

|| незак. западо́зрываць, -аю, -аеш, -ае.

запа́ечны гл. запаяць.

запазне́лы, -ая, -ае.

Тое, што і запознены.

|| наз. запазне́ласць, -і, ж.

запазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

Поезд запазніўся.

Вясна запазнілася.

2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

З. на рабоце.

3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

З. з сяўбой.

запазы́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

Ліквідаваць з.

запазы́чанне, -я, мн. -і, -яў, н.

Запазычаная з’ява, прадмет, слова.

Іншамоўныя запазычанні.

запазы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Узяць, пераняць, засвоіць.

З. слова.

З. ідэю.

|| незак. запазы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запазы́чванне, -я, н.

запа́йванне гл. запаяць.

запа́йваць гл. запаяць.

запа́йка гл. запаяць.