Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замшэ́лы, -ая, -ае.

Пакрыты мохам.

З. камень.

|| наз. замшэ́ласць, -і, ж.

замшэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Пакрыцца мохам.

Страха замшэла.

замыка́льны гл. замкнуць.

замыка́нне гл. замкнуцца.

замыка́цца гл. замкнуцца.

замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. замкнуць.

2. што. Знаходзіцца ў канцы чаго-н., заключаючы сабой.

З. шэсце.

замы́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Тое, што і узмыліцца.

|| незак. замы́львацца, -аецца.

замы́ліць¹, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

Тое, што і узмыліць.

|| незак. замы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

замы́ліць², -лю, -ліш, -ліць; зак., што (разм.).

Падтуліць, сцяць (пра губы).

З. губы.

|| незак. замы́льваць, -аю, -аеш, -ае.

замы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., што.

1. Адмыць (забруджанае месца).

З. пляму.

2. Сапсаваць, кепска мыючы, бялізну.

З. пляму.

З. сарочку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Занесці чым-н.

Яму ў рэчцы замыла (безас.) пяском.

|| незак. замыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.