Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сіно́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па сіноптыцы.

сіно́птыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Раздзел метэаралогіі, які займаецца вывучэннем фізічных працэсаў у атмасферы і вызначае стан надвор’я на бліжэйшы час.

|| прым. сінапты́чны, -ая, -ае.

сі́нтаксіс, -а і -у, м.

1. -у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сістэму моўных катэгорый, звязаных са спалучэннем слоў і будовай сказаў.

С. беларускага простага сказа.

2. -а. Падручнік, кніга, прысвечаныя вывучэнню такога раздзела граматыкі (разм.).

Купіць «Сінтаксіс беларускай мовы».

|| прым. сінтаксі́чны, -ая, -ае.

сі́нтэз, -у, м.

1. Абагульненне звестак у адзінае цэлае, здабытых у працэсе аналізу даследаваных з’яў.

2. Атрыманне складаных хімічных злучэнняў з больш простых (спец.).

С. бялкоў.

|| прым. сінтэты́чны, -ая, -ае.

сінтэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); абагульніць (абагульняць), злучыць (злучаць).

2. Атрымаць (атрымліваць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).

С. вадкае паліва.

сінтэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж., зб.

Сінтэтычныя матэрыялы, а таксама вырабы з іх.

сінтэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. сінтэз.

2. Штучны, выраблены з сінтэтыкі.

Сінтэтычнае валакно.

Сінтэтычная тканіна.

3. У мовазнаўстве: такі, пры якім граматычныя адносіны ў сказе выражаюцца формамі слоў.

Сінтэтычныя мовы.

сі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трыганаметрычная функцыя вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта, што ляжыць супраць дадзенага вострага вугла, да гіпатэнузы.

сінхранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.

С. работу механізмаў.

|| наз. сінхраніза́цыя, -і, ж.; прым. сінхранізацы́йны, -ая, -ае.

сінхраніза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Механізм, які забяспечвае сінхроннае дзеянне чаго-н.

С. гуку і відарыса (у кіно, тэлебачанні).