Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

невярта́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які не вярнуўся на радзіму, застаўся жыць у чужой краіне.

|| ж. невярта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

негабары́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вырабы, прадукты, якія сваімі памерамі не адпавядаюць норме, стандарту.

|| прым. негабары́тны, -ая, -ае.

Негабарытная рэч.

негаваркі́, -а́я, -о́е.

1. Не схільны ўступаць у размовы; маўклівы.

Н. хлопец.

2. Які ўхіляецца ад размоў з людзьмі; замкнуты.

Па складзе характару ён лічыўся негаваркім.

негада́ны, -ая, -ае.

Нечаканы, неспадзяваны.

Н. госць.

негатыві́зм, -у, м. (кніжн.).

Негатыўныя, адмоўныя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. негатыві́сцкі, -ая, -ае.

негаты́ў¹, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (плёнцы), у якім светлыя месцы атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя — светлымі, а таксама пласцінка (плёнка) з такім адбіткам.

Праявіць н.

|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.

Негатыўная плёнка.

негаты́ў², -ты́ву, м. (разм.).

Адмоўны вынік якіх-н. дзеянняў, адмоўны пачатак; увогуле факты, звесткі, эмоцыі і пад. адмоўнага характару.

Ён ва ўсім бачыць толькі н.

|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.

Н. вынік.

Негатыўная ацэнка.

Негатыўныя эмоцыі.

нега́цыя, -і, ж. (спец.).

У граматыцы: слова ці марфема, якія заключаюць у сабе знач. процілегласці таму, што сцвярджаецца, напр.: не, ні; адмаўленне.

негацыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Аптовы купец, камерсант, які вёў гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.

|| ж. негацыя́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. негацыя́нцкі, -ая, -ае.

негро́ідны, -ая, -ае.

У выразе: негроідная раса (спец.) — раса людзей з цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам і некаторымі іншымі адзнакамі.