Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заво́зіць гл. завезці.

заво́рваць гл. заараць¹-2.

заво́стрывацца гл. завастрыцца.

заво́стрываць гл. завастрыць.

заво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вучыцца завочна.

|| ж. заво́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

заво́чны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы.

Завочнае знаёмства.

2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў.

Завочнае аддзяленне педагагічнага ўніверсітэта.

Завочнае навучанне.

заво́шта, прысл. (разм.).

1. пыт. За што, па якой прычыне.

З. ты пакрыўдзіў дзіця?

2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў даданых дапаўняльных сказах са знач.: па якой прычыне, чаму.

Ён расказаў, з. паспрачаўся з хлопцамі.

завуалі́раваць гл. вуаліраваць.

завуго́лле, -я, н.

Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў.

Шуміць вецер у завуголлі.

Па завуголлі бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.

заву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузей, чым трэба; звузіць.

З. сукенку ў таліі.

|| незак. заву́жваць, -аю, -аеш, -ае.