Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акт

(лац. actus)

1) аднаразовае праяўленне якой-н. дзейнасці, учынак, падзея (напр. гістарычны а., тэрарыстычны а.);

2) афіцыйны дакумент, які пацвярджае што-н.;

3) закончаная частка п’есы;

4) урачысты сход у навучальных установах.

актабо́л

(гр. oktobolon = 8 аболаў)

сярэбраная манета ў Стараж. Грэцыі, раўная 4/6 драхмы.

акта́ва

(лац. octava = восьмая)

1) муз. восьмая ступень гамы;

2) літ. васьмірадковая страфа.

а́ктавы

(ад акт)

які мае дачыненне да акта;

а-ая зала — зала для ўрачыстых пасяджэнняў;

а-ыя кнігі — кнігі, у якіх натарыусы і некаторыя афіцыйныя асобы запісваюць акты і здзелкі.

актаго́н

(гр. oktagonos)

мат. васьмівугольнік.

актадра́хма

(гр. oktadrachmon)

сярэбраная манета ў Стараж. Грэцыі, роўная 8 драхмам.

актаміязі́н

(ад актын + міязін)

комплексны бялок мышачных валокнаў, які садзейнічае іх скарачэнню.

акта́н

(ад лац. octo = восем)

насычаны вуглевадарод, бясколерная вадкасць, якая змяшчаецца ў нафце і бензіне, з’яўляецца кампанентам маторнага паліва.

акта́нт1

(лац. octans, -ntis)

1) мат. адна з васьмі частак прасторы, падзеленай трыма ўзаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі;

2) астранамічны інструмент, якім раней вымяралі вуглавыя адлегласці паміж нябеснымі свяціламі.

акта́нт2

(фр. actant, ад лац. ago = дзейнічаю)

1) лінгв. абумоўлены дзеясловам член сказа (напр. асоба або прадмет);

2) тэатр. персанаж, герой драматычнага твора.