Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аклама́цыя

[лац. acclamatio = крык]

прыняцце або адхіленне сходам якой-н. прапановы без падліку галасоў, на падставе рэакцыі ўдзельнікаў сходу, што выяўляецца ў выгуках, розных рэпліках.

акліматызава́ць

[ад лац. ас = да + клімат]

прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да жыцця ў новых геаграфічных, пераважна кліматычных умовах.

акліматыза́цыя

[ад лац. ас = да + клімат]

1) прыстасаванне жывёл і раслін да жыцця ў новых геаграфічных, пераважна кліматычных умовах;

2) прыстасаванне чалавека да жыцця, працы ў новым асяроддзі.

акліма́цыя

(ад лац. ас + клімат)

сукупнасць карысных гомеастатычных змен у арганізме, якія даюць яму магчымасць існаваць пры змене ўмоў асяроддзя.

аклюзава́ць

(лац. occludere = замыкаць)

мець здольнасць паглынаць газы (пра металы).

аклю́зія

(лац. occlusio = замыканне)

1) паглынанне газаў металамі;

2) выцясненне цёплага паветра ў больш высокія слаі атмасферы халодным паветрам;

3) змыканне зубоў верхняй і ніжняй сківіцы.