акаві́та
(лац. aqua vitae = вада жыцця)
1) уст. гарэлка, настоеная на каранях;
2) перан. жыватворны напітак.
акадэмі́зм
(фр. académisme)
1) чыста тэарэтычны кірунак у навуцы і адукацыі;
2) адрыў тэорыі ад практыкі ў навуцы і мастацтве;
3) напрамак у выяўленчым мастацтве 16—19 ст., які ўстанавіў традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычнаму напрамку.
акадэ́мік
(лац. academicus = акадэмІ́чны)
вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
акадэмі́чны
(лац. academicus)
1) які адносіцца да акадэміі, належыць ёй (напр. а-ая бібліятэка);
2) вучэбны (у прымяненні да вышэйшых навучальных устаноў) (напр. а. год);
3) які прытрымліваецца норм, правіл, уласцівых акадэмізму (напр. а. жывапіс);
4) чыста навуковы, тэарэтычны (напр. а-ая дыскусія).
акадэ́мія
(лац. academia, ад гр. Akademeia)
1) філасофская школа, заснаваная Платонам у 4 ст. да н.э. у свяшчэнных садах міфічнага героя Акадэма паблізу Афін;
2) вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова (напр. Нацыянальная а. навук Беларусі);
3) назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі (напр. ваенная а., сельскагаспадарчая а.).
акажу́
(фр. acajou, ад індз. acaju = чырвонае дрэва)
дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў тропіках; дае каштоўную драўніну, едкі бальзам, алей і камедзь.
ака́зія
(лац. occasio = выпадак, падстава)
1) зручны выпадак (напр. паслаць пісьмо з аказіяй);
2) нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак (Вось дык а.!).
аказіяналі́зм
(ад с.-лац. occasionalis = выпадковы)
1) ідэалістычны напрамак у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў сувязь паміж псіхічнымі і фізічнымі з’явамі;
2) лінгв. слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
аказіяна́льны
(с.-лац. occasionalis = выпадковы)
лінгв. які не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню, абумоўлены спецыфічным кантэкстам ужывання.
акала́да
(фр. accolade)
прамая або фігурная дужка, якая злучае некалькі нотных станаў у музычным творы.