Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акр

(англ. acre)

зямельная мера ў Англіі і Паўн. Амерыцы, роўная 4 рудам, або 0,4047 га.

акра-

(гр. akros = крайні, самы аддалены, высокі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці, «які адносіцца да канечнасцей, органаў, частак цела», «які адносіцца да вяршыні», «верхні».

акрабалі́сты

(ад гр. akrobolistes = стралкі)

старажытнагрэчаскія коннікі, узброеныя дроцікамі або лукамі і мячамі, якія не выкарыстоўвалі ні латаў, ні шчытоў.

акраба́т

(фр. acrobate, ад гр. akrobates = які лезе ўгору)

умелы гімнаст, звычайна цыркавы.

акрабаты́зм

(ад акрабатыка)

акрабатычны спорт у выкананні гімнастычных практыкаванняў.

акраба́тыка

(гр. akrobatikos = які лазіць угары)

1) від спорту, які ўключае скачкі, стойкі, піраміды і іншыя фізічныя практыкаванні; спартыўная а.;

2) від фізічных практыкаванняў накшталт гімнастычных;

3) жанр цыркавога і эстраднага мастацтва.

акрабаты́чны

(гр. akrobatikos = які лазіць угары)

1) які мае дачыненне да акрабатыкі (напр. а-ая гімнастыка);

2) спрытны, уласцівы акрабату.

акраве́рш

(ад акра- + верш)

верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-н. імя, слова або фразу.

акрадэрматы́т

(ад акра- + дэрматыт)

група хвароб з выключным або пераважным пашкоджаннем скуры канечнасцей.

акраклі́нум

(н.-лац. acroclinium)

травяністая расліна сям. складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.