Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акмеі́зм

(ад гр. akme = вяршыня)

мадэрнісцкая плынь у рускай паэзіі пач. 20 ст., якая прапагандавала тэорыю «чыстага мастацтва», індывідуалізм і містыку.

акміні́т

[ад ак(устыка) + мін(ерал)]

будаўнічы матэрыял, непранікальны для гукаў.

акмі́т

(ад гр. akme = вастрыё)

мінерал, бурая ігольчатая разнавіднасць эгірыну.