Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэзавуі́раваць

(фр. désavouer)

заяўляць аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы або аб пазбаўленні яе права дзейнічаць у далейшым ад імя даверніка (напр. д. пасла).

дэзадара́нт

(ад дэз- + лац. odor = пах)

сродак для дэзадарацыыі.

дэзадара́тар

(ад дэз- + лац. odor = пах)

прылада для дэзадарацыі.

дэзадара́цыя

(ад дэз- + лац. odoratio = нюх, пах)

знішчэнне дрэннага паху з дапамогай хімічных рэчываў (дэзадарантаў).

дэзакарыдыза́цыя

(ад дэз + гр. akari = клешч)

комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню кляшчоў і іх зародкаў.

дэзаксіда́цыя

(ад дэз- + аксідацыя)

адніманне кіслароду, раскісленне.

дэзактыва́цыя

(ад дэз- + актывацыя)

выдаленне радыеактыўных рэчываў з аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).

дэзамінава́ць

(ад дэз- + аміны)

адшчапляць або замяшчаць амінагрупы ў арганічных злучэннях.

дэзаміна́зы

(ад дэз- + аміны)

ферменты, якія каталізуюць гідралітычныя адшчапленні аміяку ад арганічных рэчываў.

дэзарганізава́ць

(фр. désorganiser)

унесці беспарадак у што-н., парушыць дысцыпліну, арганізаванасць (напр. д. работу).