Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкліна́тар

(ад лац. declmare = адводзіць убок)

прыбор для вызначэння магнітнага адхілення.

дэкліна́цыя

(лац. declinatio)

фіз. адхіленне магнітнай стрэлкі ад геаграфічнага мерыдыяна; магнітнае схіленне.

дэкліно́метр

[ад дэкліна(цыя) + -метр]

прыбор для вымярэння змен магнітнага схілення.

дэко́дэр

(англ. decode = расшыфроўваць, ад лац. de = ад, з + codex = кніга)

1) інфармацыйнае ўстройства для расшыфроўкі лічбавых кадзіраваных дадзеных;

2) пераключальнае ўстройства ў каляровых тэлевізарах для пераўтварэння відэасігналаў з адной тэлесістэмы ў другую.

дэко́кт

(лац. decoctus = прыгатаваны)

адвар з лекавых раслін.

дэко́р

(фр. décor, ад лац. decorare = упрыгожваць)

сукупнасць дэкаратыўных элементаў у архітэктуры.

дэко́рт

(ням. Dekort)

скідка з цаны тавару за датэрміновую яго аплату або больш нізкую якасць у параўнанні з умовамі здзелкі.

дэко́рум

(лац. decorum = прыстойнасць)

знешняя прыстойнасць, адпаведныя займаемай займанай пасадзе абставіны.

дэкрэме́нт

(лац. decrementum = змяншэнне)

1) фіз. колькасная характарыстыка аслаблення згасаючых ваганняў;

2) фізіял. паступовае затуханне хвалі нервовага ўзбуджэння пры яе пашырэнні па нерву, уласцівае для беспазваночных жывёл.

дэкрэ́т

(фр. décret, ад лац. decretum)

пастанова ўрада, якая мае сілу закона; указ, закон (напр. д. аб зямлі, д. аб ахове помнікаў).