Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аксія́льны

(ад лац. axis = вось)

восевы.

аксіяма́тыка

(ад гр. aksiomatikos = выражаны ў аксіёмах)

сукупнасць аксіём, пакладзеных у аснову той або іншай навукі.

аксо́н

(гр. akson = вось)

адростак нервовай клеткі (нейрона), які праводзіць нервовы імпульс да органаў і іншых нервовых клетак.

аксо́н-рэфле́кс

(ад аксон + рэфлекс)

нервовая рэакцыя, якая адбываецца ў межах разгалінаванняў нервовага валакна без удзелу галаўнога і спіннога мозгу.

аксю́маран, аксі́маран

(гр. oksymoron = дасціпна-бязглуздае)

стылістычны прыём наўмыснага спалучэння семантычна процілеглых слоў, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (напр. гаючы боль, звонкая цішыня).