Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфо́метр

[ад дэфа(рмацыя) + -метр]

прыбор для выяўлення пластаэластычных уласцівасцей каўчуку і гумовых сумесей.

дэфраста́цыя

(ад дэ- + англ. frost = мароз)

размарожванне харчовых прадуктаў (мяса, рыбы і інш.).

дэфро́стэр

(англ. defroster)

1) камера ў халадзільніку, якая мае ацяпленне і ўзмоцненую цыркуляцыю паветра (для захавання яец, фруктаў і інш.);

2) прыстасаванне для абдзімання цёплым паветрам ветравага шкла аўтамабіля, каб не абмярзала.