Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэгенераты́ўны

(лац. degenerativus)

які мае адзнакі выраджэння, дэгенерацыі.

дэгенера́цыя

(лац. degeneratio)

1) пагаршэнне біялагічных і псіхічных адзнак арганізма; выраджэнне;

2) разбурэнне тканак і органаў жывёльных арганізмаў у працэсе антагенезу (напр. знікненне хваста пры ператварэнні апалоніка ў жабу) або шляхам рэдукцыі 2;

3) мед. змены ў клетках і тканках у сувязі з парушэннем абмену рэчываў (гл. дыстрафія).

дэгенеры́раваць

(лац. degenerare)

выраджацца.

дэгераіза́цыя

(ад дэ- + гераізацыя)

свядомы адыход ад гераічнага пафасу і гераічных вобразаў у мастацкай творчасці.

дэгідрагена́зы

(ад дэ- + гідраген)

ферменты, якія каталізуюць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі, адшчапляючы вадарод ад арганічнага рэчыва.

дэгідрагеніза́цыя

(ад дэ- + гідрагенізацыя)

адшчапленне вадароду ад малекул хімічных злучэнняў.

дэгідра́зы

(ад дэ- + гр. hydor = вада)

ферменты, якія запавольваюць або паскараюць рэакцыі адшчаплення вады ад арганічных рэчываў у арганізмах.

дэгідра́тар

(ад дэ- + гр. hydor = вада)

апарат для выдалення вады з халадзільных і іншых прыстасаванняў.

дэгідрата́цыя

(ад дэ- + гідратацыя)

адшчапленне вады ад якога-н. рэчыва.

дэгляцыя́цыя

(ад дэ- + лац. glacies = лёд)

адступленне леднікоў.