Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэнзаме́тр

(ад лац. densus = густы, шчыльны + -метр)

апарат для вызначэння паветрапранікальнасці паперы.

дэнітрыфіка́цыя

(ад дэ- + нітрыфікацыя)

біяхімічны працэс распаду азоцістых злучэнняў (нітратаў) з выдзяленнем свабоднага азоту.

дэнсіме́тр дэнсі́метр

(ад лац. densus, densi = густы, шчыльны + -метр)

апарат для вызначэння адноснай шчыльнасці вадкасцей і цвёрдых цел.

дэнсіме́трыя

(ад лац. densus, densi = густы, шчыльны + -метрыя)

сукупнасць метадаў вымярэння адноснай шчыльнасці вадкасцей і цвёрдых цел.

дэнсітаме́тр

(ад лац. densitas = гушчыня, шчыльнасць + -метр)

прыбор для вызначэння аптычнай шчыльнасці праяўленых фотаматэрыялаў.

дэнсітаме́трыя

(ад лац. densitas = гушчыня, шчыльнасць + -метрыя)

раздзел сенсітаметрыі, які займаецца вымярэннем паглынання і рассейвання святла праяўленымі фотаматэрыяламі.

дэнта́льны

(лац. dentalis)

зубны (напр. д. зычны гук).

дэнты́кула

(н.-лац. denticula)

аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. эпітэміевых, якая пашырана ў азёрах, сажалках, канавах, ручаях і іншых вадаёмах сярод абрастанняў.

дэнты́кулы

(лац. denticulus = зубец)

архіт. рад невялікіх дэкаратыўных прамавугольных выступаў на карнізе ў іанічным ордэры, карынфскім ордэры і адным з варыянтаў рымска-дарычнага ордэра, сухарыкі.

дэнуда́цыя

(лац. denudatio = агаленне)

сукупнасць працэсаў разбурэння горных парод вадой, ветрам, леднікамі і перанос прадуктаў разбурэння на больш нізкія ўчасткі зямной паверхні.