Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ака́пі

(з мовы мбуба okapi)

парнакапытнае млекакормячае сям. жырафавых, якое пашырана ў Афрыцы.

акараідо́зы

(н.-лац. acaroidea, ад гр. akari = клешч)

інвазійная хвароба скуры жывёл і чалавека, якая выклікаецца кароставымі кляшчамі.

акарало́гія

(ад гр. akari = клешч + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае кляшчоў.

акарапідо́з

(ад гр. akari = клешч + лац. apis = пчала)

хвароба пчол, якая выклікаецца кляшчом.

акараспо́ра

(н.-лац. acarospora)

накіпны сумчаты лішайнік сям. акараспоравых, які расце на валунах і цэментаваных падмурках.

акардэані́ст

(ад акардэон)

музыкант, які іграе на акардэоне.

акардэо́н

(фр. accordeon)

храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.

акаро́зы

(ад гр. akari = клешч)

тое, што і акарынозы.

акары́дыі

(н.-лац. acaridiae)

група кляшчоў атрада акарыформных, сярод якіх многія — шкоднікі збожжа, сельскагаспадарчых прадуктаў, паразіты жывёл і чалавека.

акары́на

(іт. ocarina = літар, гусяня)

музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейт, мае гліняны корпус, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін.