Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэрмато́зы

(гр. derma, -atos = скура)

хваробы скуры і яе прыдаткаў (валасоў, ногцяў).

дэрмато́л

(ад гр. derma, -atos = скура + -ол)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры запаленчых захворваннях скуры і слізістых абалонак.

дэрмато́лаг

(ад дэрмата- + -лаг)

спецыяліст у галіне дэрматалогіі.

дэрмато́м

(ад дэрма + гр. tome = адрэзак)

зачатак злучальнатканкавай часткі скуры (дэрмы) у зародках хордавых жывёл і чалавека.

дэрматы́т

(ад гр. derma, -atos = скура)

запаленне скуры, выкліканае ўздзеяннем на яе механічных, фізічных або хімічных агентаў.

дэрмаці́н

(фр. dermatine, ад гр. derma, -atos = скура)

штучная скура, тканіна з нітрацэлюлозным (гл. нітрацэлюлоза) пакрыццём для абіўкі мэблі, пераплёту кніг і інш.

дэрмацы́бе

(н.-лац. dermocybe)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце ў лясах на глебе, часам на драўніне; неядомы.

дэрмо́ід

(ад дэрма + -оід)

мед. пухліна, якая змяшчае тлушчападобнае рэчыва з прымессю валасоў.

дэрыва́т

(лац. derivatus = адведзены)

1) вытворнае ад чаго-н. пярвічнага, прадукт чаго-н.;

2) лінгв. новае слова, утворанае ад слова-асновы.

дэрыва́тар

(ад лац. derivatio = адвядзенне, адхіленне)

прыстасаванне для пабудовы датычных і нармалей у асобных пунктах крывых; выкарыстоўваецца пры чарчэнні складаных геаметрычных фігур.