Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэкальцына́цыя

(ад дэ- + лац. calx, calcis = вапна)

знікненне солей кальцыю з касцявой тканкі пры некаторых захворваннях.

дэкаме́тр

(ад дэка- + метр)

метрычная мера даўжыні, роўная 10 метрам.

дэкампазёр

(фр. décomposer = раствараць, драбіць)

апарат для вылучэння крышталічнага гідраксіду алюмінію з раствору алюмінатаў.

дэкампенса́цыя

(ад дэ- + кампенсацыя)

парушэнне дзейнасці якога-н. органа або ўсяго арганізма ў сувязі з аслабленнем прыстасавальных механізмаў.

дэкампрэ́сар

(ад дэ- + кампрэсар)

прыстасаванне для змяншэння ціску (кампрэсіі) у цыліндры пры запуску рухавіка ўнутранага згарання або пры яго выключэнні.

дэкампрэ́сія

(ад дэ- + кампрэсія)

1) паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў пры пад’ёме іх з глыбіні;

2) хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.

дэка́н

(ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік)

1) кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе;

2) старшы ксёндз, які назірае над некалькімі прыходамі;

3) тое, што і дуаен.

дэкана́т

(ням. Dekanat, ад с.-лац. decanatus)

кіраўніцтва факультэта на чале з дэканам, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.

дэканта́цыя

(фр. décantation, ад decanter = зліваць, сцэджваць)

зліванне вадкасці з асадку пасля адстойвання або цэнтрыфугавання.

дэкапі́раваць

(фр. décaper = ачышчаць металы)

выдаляць плёнку вокіслаў з паверхні металічных вырабаў траўленнем слабым растворам кіслаты ці цыяніду перад гальванастэгіяй.