Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дэгуманіза́цыя

(ад дэ- + гуманізацыя)

пазбаўленне гуманістычнага пачатку, гуманістычнай сутнасці; страта светапогляду, заснаванага на справядлівасці, павагі да асобы, увагі да індывідуальных уласцівасцей чалавека.

дэгустава́ць

(лац. degustare)

рабіць дэгустацыю.

дэгуста́тар

(лац. degustator)

спецыяліст па дэгустацыі.

дэгуста́цыя

(лац. degustatio)

ацэнка якасці харчовых прадуктаў (віна, чаю і інш.) арганалептычным спосабам (органамі зроку, нюху, смаку).