Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акупі́раваць, акупава́ць

(лац. occupere)

захопліваць узброенымі сіламі чужую тэрыторыю.

акупункту́ра

(ад лац. acus = іголка + punctura = укол)

метад лячэння іголкаўколваннем; іголкатэрапія.

акура́т

(польск. akurat, ад лац. accurate = старанна, пільна)

зусім дакладна, якраз.

акура́тны

(лац. accuratus)

1) які захоўвае ва ўсім парадак, дакладнасць (напр. а. работнік);

2) які падтрымліваецца ў парадку, старанна выкананы або выконваецца (напр. а. сшытак, а-ая работа).

аку́сма

(гр. akusma = пачуццё)

лінгв. слыхавое ўяўленне аб гуку.

акустаэлектро́ніка

[ад акуст(ыка) + электроніка]

раздзел электронікі, які вывучае ўзбуджэнне, распаўсюджванне і прыём акустычных хваляў у кандэнсаваных асяроддзях, узаемадзеянне іх з электрамагнітнымі палямі і электронамі праводнасці.

аку́стыка

(гр. akustikos = слыхавы)

1) раздзел фізікі, які вывучае гук;

2) ступень чутнасці музыкі, голасу ў якім-н. памяшканні, напр. у канцэртнай зале.

акусты́чны

(гр. akustikos = слыхавы)

які мае дачыненне да гукаў, акустыкі.

аку́т

(лац. acutus = востры)

узыходны націск у старажытнагрэчаскай, сербскай і іншых мовах, а таксама знак гэтага націску.

акушэ́р

(фр. accoucheur)

урач, спецыяліст па аказанню дапамогі жанчыне пры цяжарнасці і родах.