Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акрацэфа́лія

(ад акра- + -цэфалія)

анамалія формы чэрапа, гіры якой галава выцягнута ўверх накшталт вежы.

акро́нім

(ад гр. akros = высокі + onyma = імя)

абрэвіятура, утвораная з пачатковых літар (напр. СНД, НАТО).

акро́паль

(гр. akropolis)

узвышаная ўмацаваная частка старажытнагрэчаскага горада.

акру́тны

(польск. okrutny)

1) жорсткі, люты (напр. а. чалавек);

2) цяжкі, бязвыхадны (напр. а-ае становішча).

акрыдзі́н

(ад лац. acer, acris = востры)

гетэрацыклічнае арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і лякарстваў.

акры́ды

(гр. akris, -idos = саранча)

насякомыя сям. саранчовых атрада прамакрылых; карміцца акрыдамі і дзікім мёдам — галадаць, мізэрна харчавацца.

акры́л

(ад лац. acer = востры)

бясколерная празрыстая маса, з якой вырабляюць шкло для акуляраў.

акры́лавы

(ад акрыл);

а-ая кіслата — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца для сінтэзу штучных смол, як кампанент друкарскіх фарбаў, лакаў і інш.

акрыламі́д

(ад акрыл + амід)

арганічнае злучэнне, амід акрылавай кіслаты, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца для сінтэзу супалімераў.

акрыланітры́л

(ад акрыл + нітрыл)

арганічнае злучэнне, нітрыл акрылавай кіслаты, бясколерная вадкасць з характэрным пахам, якая выкарыстоўваецца для вырабу пластмас і сінтэтычнага каўчуку.